25 лютага прафсаюзнае бюро супрацоўнікаў факультэта міжнародных адносін арганізавала экскурсію на піваварны завод "Аліварыя", які існуе ўжо больш за 155 гадоў.
Экскурсія праходзіла ў самым сэрцы вытворчасці – у будынку са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці, дзе піва гатуюць яшчэ з канца XIX стагоддзя. Экскурсанты азнаёміліся з сапраўднымі гістарычнымі дакументамі і артэфактамі, убачылі старажытнае абсталяванне для варэння пеннага і зазірнулі ў сучасныя вытворчыя цэхі.
{gallery}2023/2023_02_25{/gallery}