22 лютага 2023 года ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі студэнты 1 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» і студэнты 3 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» ФМА БДУ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Л. М. Загорскай прынялі ўдзел у вечарыне, прысвечанай жыццю і творчасці літоўскага паэта і заснавальніка літоўскай мастацкай літаратуры Крысціонаса Данялайціса.
Пасля ўступнага слова Н. С. Івановай, старшыні таварыства дружбы, слова падалі Аляксею Ануфрыевічу Дудараву, старшыні Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. Ён прачытаў урывак з паэмы "Поры года" на беларускай мове ў перакладзе пісьменніка Аляксея Зарыцкага. Гэты ж урывак пазней прачытала на літоўскай мове Рыма Іанаўна Радыгіна, выкладчык літоўскай мовы ў БДПУ ім. М. Танка. Культурныя дзеячы прапускалі праз сябе кожны радок паэмы, не пакінуўшы нікога абыякавым.
Для складання поўнай карціны асобы паэта Ніна Сямёнаўна Іванова са студэнтамі БДЭУ падрабязна апісалі яго жыццё і дасягненні ў развіцці літоўскай мастацкай літаратуры, дапаўняючы апісанне прачытаннем урыўкаў з яго паэм на беларускай і рускай мовах.
«Звяртайцеся ды класікі і Крысціонаса Данялайціса», – такімі словамі завяршыла гэты вечар Ніна Сямёнаўна Іванова.
Лідзія Жутко, студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства"
{gallery}2023/2023_02_22_02{/gallery}