Select your language

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у рабоце XVII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі і павышэнне эфектыўнасці дзейнасці суб'ектаў гаспадарання", прысвечанай памяці прафесара С. А. Пеліха, якая будзе праходзіць 20 красавіка 2023 года па адрасе: Рэспубліка Беларусь , г. Мінск, вул. Маскоўская, 17.

Мэта правядзення канферэнцыі, прысвечанай памяці прафесара С. А. Пеліха,  абагульненне назапашанага вопыту ў галіне навуковых даследаванняў, звязаных з забеспячэннем устойлівага развіцця эканомікі, канкурэнтаздольнасцю прамысловага комплексу ва ўмовах лічбавай і геапалітычнай трансфармацыі, рэалізацыяй дзяржаўнай кадравай палітыкі.

Прыём заявак — да 26.03.2023 г. Больш падрабязная інфармацыя ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ.