Сёння, 22 лютага, на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылася сустрэча адміністрацыі і студэнцкага актыву факультэта з прарэктарам па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Ганнай Станіславаўнай Бакун.
Актывісты ФМА БДУ азнаёмілі Ганну Станіславаўну са спецыфікай працы сваіх студэнцкіх арганізацый, абмеркавалі мерапрыемствы і планы на другі семестр.
