Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт аб'яўляе конкурс на бясплатнае (квотнае) навучанне ў магістратуры Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (РУДН, г.Масква) у рамках Сеткавага ўніверсітэта СНД па спецыяльнасцях магістратуры (на рускай мове):
- па спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", спецыялізацыя "Сусветная палітыка" (неабходна паступіць у БДУ на спецыяльнасць "Міжнародныя адносіны"); напрамак падрыхтоўкі ў РФ - 41.04.05 Міжнародныя пагадненні;
- па спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", спецыялізацыя "Міжнародны гандаль" (неабходна паступіць у БДУ на спецыяльнасць "Сусветная эканоміка"); напрамак падрыхтоўкі ў РФ -38.04.01 Эканоміка;
- па спецыяльнасці "Юрыспрудэнцыя", спецыялізацыя "Міжнароднае права" (неабходна паступіць у БДУ на спецыяльнасць "Юрыспрудэнцыя" (ФМА або юрыдычны факультэт)), напрамак падрыхтоўкі ў РФ - 40.04.01 Юрыспрудэнцыя;
- па спецыяльнасці "Менеджмент", спецыялізацыі "Міжнародны менеджмент", "Кіраванне міжнароднымі праектамі (неабходна паступіць у БДУ на спецыяльнасць "Менеджмент" (ФМА або эканамічны факультэт), напрамак падрыхтоўкі ў РФ - 38.04.02 Менеджмент."
У конкурсе могуць удзельнічаць студэнты, якія плануюць паступаць у магістратуру БДУ па ўказаных спецыяльнасцях.
Тэрмін навучання: 2 гады, першы год навучання – у РУДН, 2 год – навучанне ў БДУ. Абарона дыплома: у БДУ, сумесная дзяржаўная экзаменацыйная камісія.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 28 лютага 2023 года зарэгістравацца на сайце https://education-in-russia.com/ , стварыць "асабісты кабінет", запоўніць анкету.
Больш падрабязная інфармацыя ТУТ.