15 лютага 2023 г. на факультэце міжнародных адносін адбыўся семінар на тэму "Мастацтва падрыхтоўкі і напісання навуковага артыкула", арганізаваны Саветам маладых вучоных ФМА БДУ.
Перад слухачамі выступіла Кісялевіч Анастасія Ігараўна, старшыня Савета маладых вучоных БДУ.
У ходзе семінара слухачы даведаліся аб тым, як структураваць тэкст навуковага артыкула, зрабіць навуковы артыкул прывабным для чытача, правільна аформіць цытаты ў тэксце, падабраць часопіс для публікацыі навуковага артыкула.
Удзельнікі актыўна задавалі пытанні, прысвечаныя выбару навуковага кіраўніка, тэмы навуковага артыкула, а таксама правядзенню міждысцыплінарных даследаванняў.
Удзельнікамі семінара стала больш за 40 студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў, а таксама маладых вучоных факультэта.
{gallery}2023/2023_02_15{/gallery}