Select your language

15 лютага 2023 г. пераможцы і некаторыя ўдзельнікі Кейс-чэмпіянату БДУ па міжнароднай праблематыцы наведалі Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Нагадаем, што ў снежні 2022 г. факультэт міжнародных адносін БДУ правёў Кейс-чэмпіянат па міжнароднай праблематыцы сярод студэнтаў ВНУ краіны. Адным з суарганізатараў кейс-чэмпіянату выступіў індустрыяльны парк "Вялікі камень", які дадаткова прэзентаваў камандзе-пераможцу экскурсію ў парк.

Індустрыяльны парк імкліва мяняецца год ад года: з'яўляюцца новыя рэзідэнты, развіваецца інфраструктура і растуць не толькі вытворчыя, але і жылыя зоны. Сутнасць індустрыяльнага парка – высокатэхналагічныя і канкурэнтаздольныя інавацыйныя вытворчасці з высокім экспартным патэнцыялам.

Экскурсія пакінула найлепшыя ўражанні! Правялі экскурсію Мікіта Петручэня, намеснік начальніка ўпраўлення па прыцягненню інвестыцый адміністрацыі індустрыяльнага парка, і Яўген Мардасевіч, начальнік цэнтра комплекснага абслугоўвання. Яны расказалі ўдзельнікам аб перспектыўных напрамках развіцця парка і ўмовах вядзення бізнесу. Дарэчы, сёння ў "Вялікім камені" зарэгістраваны 106 рэзідэнтаў з 15 краін свету, у тым ліку з Беларусі, Кітая, Расіі, Аўстрыі, Германіі, Ізраіля, ЗША, Швейцарыі з аб'ёмам заяўленых інвестыцый у высокатэхналагічных сектарах эканомікі ў памеры больш як $1,33. млрд. Студэнтаў асабліва зацікавіла інфармацыя аб магчымасцях працаўладкавання ў індустрыяльным парку, крытэрыях адбору спецыялістаў, кар'ерным росце. Парк з'яўляецца растучым поліструктурным аб'ектам, якому патрабуюцца спецыялісты ў самых розных галінах.

Для ўдзельнікаў Кейс-чэмпіянату падобныя візыты будуць праводзіцца і ў будучыні. Гэта вельмі добрая аснова для знаёмства і ўстанаўлення сувязей паміж таленавітымі студэнтамі і зацікаўленымі наймальнікамі.

{gallery}2023/2023_02_15_02{/gallery}