Select your language

24 лютага 2023 г. на ФМА Саветам маладых вучоных факультэта запланавана правядзенне навуковага семінара на тэму «Грантавая падтрымка маладых вучоных».

Асноўная мэта семінара – абмеркаванне пытанняў удзелу ў конкурсах па назначэнню стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам і таленавітым маладым вучоным, атрыманню грантаў БДУ і грантаў рэктара БДУ.

Час працы семінара з 15.00 да 16.00 у аўд. 516.

Запрашаем да ўдзелу магістрантаў, аспірантаў, маладых вучоных, а таксама ўсіх зацікаўленых.

Парадак удзелу: у тэрмін да 22 лютага ўключна неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Па пытаннях звяртацца: Кісялевіч Анастасія Ігараўна, старшыня СМУ ФМА, выкладчык кафедры МЭА, электронны адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.