15 лютага 2023 года ў Беларускім таварыстве дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі адбылася вечарына з цыкла «Шэдэўры персідскай літаратуры», прысвечаная творчасці Амара Хаяма. Вечарына была прымеркавана да 975-годдзя з дня нараджэння легендарнага вучонага, паэта, філосафа, астранома, матэматыка, гісторыка і літаратара.
Пасля ўступнага слова Н. С. Івановай, старшыні праўлення таварыства, да мікрафона быў запрошаны г-н Саід Яры, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь. Ён выказаў сваё шчырае захапленне творчасцю паэта, а таксама падзякаваў таварыству дружбы "Беларусь-Іран" за прадстаўленую магчымасць пазнаёміць гасцей з паэзіяй Амара Хаяма.
На вечарыне таксама прысутнічалі г-н Ранджан Джа, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі, г-н Размік Хумаран, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Арменіі і г-н Рахматула Назараў, Часовы Павераны ў справах пасольства Узбекістана. Яны адзначылі шырокі ўклад усходняга філосафа і паэта А. Хаяма ў культуры сваіх краін.
Затым вядучая мерапрыемствы пазнаёміла гасцей з цікавымі фактамі з біяграфіі персідскага вучонага і літаратара, які перажыў жорсткія часы, страціўшы бацьку і маці ў раннім юнацтве. Амар Хайям увайшоў у гісторыю не толькі як нацыянальны паэт Ірана, але і Таджыкістана і Афганістана. А таксама ён быў вядомым філосафам, матэматыкам, астраномам.
Творы Амара Хаяма былі перакладзены на вялікую колькасць моў, уключаючы рускую, армянскую, англійскую, беларускую і іншыя, дзякуючы чаму яго мудрасць стала даступнай усяму свету.
Студэнты спецыяльнасцяў "Лінгвакраіназнаўства", "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" ФМА БДУ пад кіраўніцтвам старшых выкладчыкаў кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Л. М. Загорскай і І. С. Юдчыц прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. На вечарыне гучалі рубаі не толькі ў перакладах на рускую, англійскую і беларускую мовы, але і ў арыгінале. Рубаі зачыталі студэнты спецыяльнасці "Лінгвастаназнаўства" ФМА БДУ Журко Лідзія, Мірачыцкі Іван, Валасюк Ксенія, Кірылавіч Віялета, студэнты БДЭУ і ўдзельнікі тэатральнай студыі "Акцёр" ДУА СШ №218 г. Мінск.
Як сказаў г-н Саід Яры: "Вечар можна лічыць паспяховым, калі ён натхніў вас на чытанне хаця б аднаго рубая". Так і ёсць, многія, у тым ліку і я, пранікліся творчасцю гэтага вялікага персідскага паэта і ўжо самі падрабязней прачыталі яго творы.
Мудрасць Амара Хаямы несмяротная і дагэтуль застаецца актуальнай.
У канцы мерапрыемства быў арганізаваны падарункавы стэнд, дзе жадаючыя маглі атрымаць зборнік "Рубаі Амара Хаяма" (ў перакладзе на беларускую мову).
Максім Гоцман, студэнт 1 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства",
Валерыя Сяховіч, Лізавета Шацікава, студэнты спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)"
