Select your language

Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт" 22 лютага 2023 г. запрашае прыняць удзел у Рэгіянальным круглым стале "Беларусь у сістэме міжнароднай бяспекі", прысвечаным 105-годдзю Узброеных Сіл Беларусі.

Да ўдзелу запрашаюцца супрацоўнікі навуковых і грамадскіх арганізацый, выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты, навучэнцы.

Рабочыя мовы: беларуская, руская.

Для ўдзелу ў круглым стале неабходна не пазней за 20 лютага 2023 года адправіць у арганізацыйны камітэт заяўку з тэмай выступлення па электронным адрасе Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «Круглы стол», не пазней за 14 сакавіка – тэкст даклада. Больш падрабязная інфармацыя ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ.