Select your language

У рамках працы студэнцкага гуртка «Клуб перакладчыкаў у сферы дзелавой камунікацыі» на кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (эканамічныя спецыяльнасці) 11 лютага 2023 г. было праведзена мерапрыемства, прысвечанае актуальнай на сённяшні дзень тэме “Global marketing: how do the World's giants carry out their marketing?” = «Міжнародны маркетынг: як сусветныя гіганты праводзяць свае маркетынгавыя кампаніі». Удзельнікамі сталі студэнты 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)", якія вывучаюць англійскую мову ў якасці другой замежнай. Арганізатары гэтай падзеі, студэнткі спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" Галаўко Кацярына, Прыходзька Дар'я, Куксава Ганна, Яскевіч Юлія, Майсеенка Аліна, Лукаўская Паліна, Новікава Ксенія, Сілакова Ганна, Грыцкова Арына прадставілі свае англамоўныя даклады аб маркетынгавых стратэгіях такіх вядомых брэндаў, як Celine, Dior, Tom Ford, BMW, Disney, Dunkin Donuts, Toyota, Starbucks. 

Кіраўніком мерапрыемства выступіла выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Макарэвіч А. І.

Мэта мерапрыемства — удасканаленне ведаў і навыкаў студэнтаў у сферы маркетынгу і перакладу адпаведных тэрмінаў на англійскую мову.

На працягу ўсёй сустрэчы ўдзельнікі былі захоплены тэмай маркетынгавых стратэгій вядомых кампаній. Дакладчыкі расказвалі аб гісторыі, місіі, бачанні, тэорыі 4P, аб праведзеным SWOT-аналізе выбраных брэндаў. У канцы кожнага выступу ўдзельнікам прапаноўвалася паглядзець рэкламныя ролікі вядомых марак. Пасля прагляду студэнты актыўна выказвалі сваё меркаванне аб актуальнасці, запатрабаванасці і рэалізацыі гэтых ролікаў.

Галаўко Кацярына, студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" 

{gallery}2023/2023_02_11{/gallery}