Select your language

Слухачамі курсаў павышэння кваліфікацыі "Пратакол і этыкет міжнародных зносін" сталі 13 супрацоўнікаў міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, міністэрства прамысловасці, вытворчага камунальнага унітарнага прадпрыемства "Мінскзелянбуд".

Тыднёвы адукацыйны курс праходзіў з 6 па 10 лютага 2023 г. у фармаце лекцый, практычных заняткаў, дзелавых гульняў і трэнінгаў. Тэмы датычыліся ўніверсальных правіл і норм дзелавой камунікацыі, правіл арганізацыі і правядзення перагавораў, нацыянальных асаблівасцей дзелавога этыкету, лічбавага этыкету і інш. Выкладчыкамі курса выступілі дацэнты кафедры міжнародных адносін ФМА БДУ Анастасія Міксюк і Людміла Слуцкая.

Слухачы пакінулі мноства слоў падзякі і падзяліліся ўражаннямі ад пройдзенага курса. Практычна ўсе ацанілі практыкаарыентаванасць праграмы і актуальнасць тэм, якія разглядаліся.

Арганізатарамі курсаў выступілі факультэт міжнародных адносін і факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДУ.