Select your language

Двухдзённы трэнінг «Гендэрная роўнасць у працаўладкаванні» адкрыўся 10 лютага ў БДУ (вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201). Праводзяць яго з мэтай павышэння дасведчанасці старшакурснікаў аб магчымасцях, перспектывах і развіцці практычных навыкаў паспяховага працаўладкавання.

Удзельнікамі сустрэчы сталі каля 50 студэнтаў БДУ, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта (БДПУ) ім. М. Танка, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (г. Магілёў).

Слухачоў чакаюць выступленне адказнага сакратара Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Наталлі Счасновіч і прэзентацыя праекта «Садзейнічанне гендэрнай роўнасці ў эфектыўным працаўладкаванні выпускнікоў універсітэта» ад спецыяліста факультэта міжнародных адносін (ФМА) БДУ Валерыі Каталасавай і старшага выкладчыка кафедры сацыяльнай камунікацыі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Алены Арцёменка-Мельянцовай.

Таксама для слухачоў падрыхтуюць лекцыі аб актуальнай сітуацыі на рынку працы, асабістым брэндзе і яго ролі ў жаночым прадпрымальніцтве. Моладзевыя паслы Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі па мэтам 5 «Гендэрная роўнасць» студэнтка БДПУ ім. М. Танка Уладзіслава Сталярова і 8 «Годная праца і эканамічны рост» трэцякурсніка ФМА БДУ Уладзіслаў Грэчка падзеляцца сваім бачаннем вырашэння пытання «дастойнай працы і эканамічнага росту краіны», а таксама дасягненнямі нашай краіны ў галіне гендэрнай роўнасці.

Акрамя таго, у праграме прадугледжаны семінары і майстар-класы ад запрошаных спікераў і коучаў.

Усе студэнты атрымаюць дыпломы і сертыфікаты ўдзельнікаў.

Трэнінг арганізаваны ў мэтах рэалізацыі ў БДУ праекта "Садзейнічанне гендэрнай роўнасці ў эфектыўным працаўладкаванні выпускнікоў універсітэтаў" у рамках Праграмы ўдзелу ЮНЕСКА.

Прадстаўленне справаздачы ў ЮНЕСКА па выніках, атрыманых у ходзе рэалізацыі гэтага праекта, прадэманструе імкненне нашай краіны рэалізоўваць міжнародныя абавязацельствы ў сферы гендэрнай роўнасці, работу па дасягненню Мэт устойлівага развіцця ААН з улікам нацыянальных інтарэсаў, традыцыйных каштоўнасцей і культурных асноў Беларусі. 

{gallery}2023/2023_02_10{/gallery}