9 лютага ў рамках мерапрыемстваў да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў перад выкладчыкамі і студэнтамі факультэта з гутаркай на тэму «Памежныя войскі КДБ СССР у Аўганістане. 1979-1989 гг.» выступіў ветэран пагранічнай службы Беларусі палкоўнік Л.І. Шанец, зараз выкладчык Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Падчас свайго апаведу ён яскрава апісаў гісторыю і сучасныя будні вартавых межаў нашай краіны. Прысутныя з вялікай цікавасцю выслухалі госця і задалі пытанні.
{gallery}2023/2023_02_09{/gallery}