Упраўленне па справах культуры БДУ інфармуе аб правядзенні "Фестывалю Эстрады БДУ 2023" і запрашае студэнтаў прыняць удзел у адборачным туры, які пройдзе 15 лютага 14:00-17:00 і 16 лютага 16:00-19:00 у актавай зале Ліцэя БДУ ( вул.Ульянаўская, 8).
У Фестывалі бяруць удзел студэнты з творчымі нумарамі ў намінацыях “Эстрадная песня. Выканаўца», «Эстрадная песня. Аўтар-выканаўца», «Канферанс».
Заяўкі прымаюцца да 13 лютага ўключна:
- па спасылцы на Google-форму
- альбо па электроннай пошце:
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
Старонка фестывалю: https://vk.com/estradabsu
Тэлефон для даведкі: 8017 209 54 69, упраўленне па справах культуры БДУ, пр-т Незалежнасці, 4, к. 211.
