У кожнага ёсць магчымасць выбару!
30 студзеня прадстаўнік кафедры міжнародных адносін, дацэнт Вольга Сяргееўна Жураўская правяла прафарыентацыйную работу ў СШ № 212 г. Мінска. Яна азнаёміла навучэнцаў 10-х і 11-х класаў са структурай нашага факультэта, расказала гісторыю нацыянальнай ВНУ. Навучэнцы даведаліся аб прахадных балах 2022 г., прадстаўленых спецыяльнасцях і мерапрыемствах факультэта. Цёплая гутарка завяршылася шэрагам пытанняў.
{gallery}2023/2023_01_30{/gallery}