Select your language

31 студзеня 2023 г. старшы выкладчык кафедры міжнародных эканамічных адносін Хмуровіч Ларыса Уладзіміраўна правяла прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі 10-11 класаў сярэдняй школы № 87 г. Мінска. Яна расказала ім пра факультэт міжнародных адносін, акцэнтаваўшы ўвагу на навучанні па спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", анансавала правядзенне на факультэце ў перыяд школьных канікулаў Школы юнага эканаміста-міжнародніка, а таксама адказала на пытанні школьнікаў.