Студэнты і магістранты БДУ могуць дадаткова вывучаць дысцыпліны на іншых факультэтах і спецыяльнасцях на платнай аснове ў вольны ад асноўных заняткаў час (за выключэннем замежных моў і дысцыплін на англійскай мове).
З пералікам навучальных дысцыплін вясновага семестра, замацаваных за кафедрамі ФМА можна азнаёміцца ТУТ.
Інфармацыю па выбары дадатковых дысцыплін на спецыяльнасцях ФМА можна атрымаць у к. 518 навучальнага корпуса ФМА (метадыст дэканата ФМА Шулякоўская Вольга Віктараўна).
Больш падрабязная інфармацыя аб парадку дзеянняў размешчана ТУТ.