Select your language

26 студзеня 2023 г. адбылося ўрачыстае пасяджэнне Савета факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прысвечанае 85-годдзю стваральніка і першага дэкана факультэта Аляксандра Віктаравіча Шарапа.

Дырэктар Цэнтра міжнародных даследаванняў Алег Мікалаевіч Лешанюк прадставіў прэзентацыю, прысвечаную творчаму шляху юбіляра.

На мерапрыемстве выступілі прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Канстанцін Уладзіміравіч Казадаеў, які зачытаў віншавальны адрас ад міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Фёдаравіча Алейніка і ўручыў Аляксандру Віктаравічу Ганаровую грамату Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дэкан факультэта міжнародных адносін Алена Анатольеўна Дастанка падзякавала юбіляру за стварэнне факультэта і актыўную працу па яго станаўленню.

Дэкан гістарычнага факультэта Аляксандр Генадзьевіч Каханоўскі павіншаваў Аляксандра Віктаравіча ад імя дэканаў БДУ. Ён таксама адзначыў, што імяніннік з'яўляецца выхадцам з гістарычнага факультэта і першай кафедрай ФМА стала створаная на гістарычным факультэце ў 1992 г. кафедра міжнародных адносін.

Загадчыца кафедры міжнародных адносін Юліана Ігараўна Малевіч у сваім выступленні адзначыла, што Аляксандр Віктаравіч дапамог кожнаму члену кафедры ў станаўленні кар'еры.

Таксама на ўрачыстым пасяджэнні прагучалі віншаванні ад выпускнікоў факультэта, якія дасягнулі поспехаў на дыпламатычнай службе:

  • Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя Дзмітрыя Леанідавіча Мірончыка, а таксама супрацоўнікаў Пасольства;
  • Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Калумбія Мікалая Леанідавіча Аўсянкі;
  • Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргея Уладзіміравіча Лукашэвіча.

Напрыканцы мерапрыемства Аляксандр Віктаравіч расказаў пра поспехі і складанасці пры стварэнні факультэта і падзякаваў усім прысутным за віншаванні.

{gallery}2023/2023_01_26{/gallery}