Select your language

24 студзеня 2023 года на базе факультэта адбылося фінальнае мерапрыемства экспертнай ініцыятывы "Дыпламатыя будучыні", прымеркаванае да Дня дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь. У мерапрыемстве ў якасці журы прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Рэспубліцы Беларусь: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Санцьяга Пэрас Бенітас, першы сакратар Пасольства Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Кенжабекаў Алмас Карымбекавіч, першы сакратар Пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эльчын Эльман аглы Мамадаў. З прывітальным словам выступілі прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі К. В. Казадаеў, дэкан ФМА БДУ А. А. Дастанка, дырэктар ЦМІ ФМА БДУ А. М. Лешанюк. На мерапрыемстве студэнты-міжнароднікі прадставілі праекты і аналітычныя запіскі ў сферы міжнародных адносін, падрыхтаваныя імі падчас удзелу ў экспертнай ініцыятыве.

Даведка. "Дыпламатыя будучыні" ўяўляе сабой серыю мерапрыемстваў са студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі, якія цікавяцца і спецыялізуюцца на міжнародных адносінах з розных ВНУ краіны, у першую чаргу з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі Упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускага  дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і інш., што рэалізоўваліся на палях замежных устаноў дружалюбных краін.

ЦМД ФМА БДУ плануе да рэалізацыі наступныя наборы вышэйуказанай экспертнай ініцыятывы з удзелам і непасрэднай падтрымкай дыпламатычных прадстаўніцтваў, акрэдытаваных на тэрыторыі нашай дзяржавы.

Выказваем падзяку кіраўніцтву ўніверсітэта і факультэта за аказанае садзейнічанне і падтрымку ў правядзенні мерапрыемства. 

{gallery}2023/2023_01_24{/gallery}