Select your language

4 студзеня 2023 года прафбюро факультэта міжнародных адносін арганізавала экскурсію ў музей землязнаўства факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ для супрацоўнікаў і выкладчыкаў ФМА. Экскурсію правяла загадчык музея Смалякова Валянціна Лявонцьеўна.

У ходзе экскурсіі супрацоўнікі пазнаёміліся з унікальнымі экспанатамі: вялізныя крышталі з Урала, сонечны бурштын, беларускія фантазійныя крэмені, «каменныя фіялкі» амецістаў. Доўга можна было любавацца фантастычнай разнастайнасцю кветак і малюнкаў сапраўдных шэдэўраў падземных скарбаў, удалося нават дакрануцца да жалезных метэарытаў, падораных музею да 100-годдзя БДУ.

Завяршылася экскурсія знаёмствам з узорамі скамянелых рэшткаў жывёл і раслін характэрных відаў і родаў усіх перыядаў развіцця жыцця Зямлі. 

{gallery}2023/2023_01_04{/gallery}