Select your language

Вясенні семестр бягучага навучальнага года стаў асабліва насычаным падзеямі студэнцкага навуковага жыцця. Сярод іх – пашыраныя пасяджэнні навуковага гуртка "Homo internationalis" (кіраўнік – прафесар кафедры міжнародных адносін С. Ф. Свілас). У рамках Тыдня навукі разглядалася культурнае ўзаемадзеянне "старой Расіі" з лацінаамерыканскімі краінамі ў XIX стагоддзі. Студэнты 1 курса Я. Елісеева, А. Мядзведзева, А. Чарняк, А. Прановіч падрыхтавалі прэзентацыі і віктарыну аб дыпламатычнай дзейнасці С. Г. Ламаносава, А. С. Іоніна, Ф. дэ Арганданні, укладзе А. М. Гарчакова ў станаўленне расійска-лацінаамерыканскіх адносін.

Сучасным тэндэнцыям у вывучэнні гісторыі адносін ЗША і Расіі з канца XVII стагоддзя было прысвечана яшчэ адно пасяджэнне гуртка. Студэнтка 1 курса А. Паўлюкевіч прасачыла развіццё культурнага дыялогу ЗША і Расіі на аснове аналізу шэрагу публікацый вучоных дзвюх краін. Паседжанне суправаджалася віктарынай і прэзентацыяй кніг Нацыянальнай бібліятэкі па тэме. Студэнты прыйшлі да высновы, што расійска-амерыканскія адносіны з'яўляюцца адным з сістэмаўтваральных фактараў забеспячэння глабальнай бяспекі і стабільнасці, таму для іх даследавання характэрны міждысцыплінарны падыход і пастаянная цікавасць.

Праведзеныя мерапрыемствы – адзін з вынікаў супрацоўніцтва кафедры міжнародных адносін (загадчык кафедры праф. Ю. І. Малевіч) з кафедрай рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці (загадчык кафедры дац. А. В. Сідарэвіч-Стахнова, ст. выкладчык Ю. І. Сіняўская, старшы выкладчык Т. С. Шарупіч) і з кафедрай англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці (дацэнт кафедры С. А. Зудава). 

{gallery}2023/2023_05_25{/gallery}