Select your language

У рамках працы студэнцкага гуртка “Svenskentusiaster” у лістападзе прайшла сустрэча, прымеркаваная да 115-годдзя з дня нараджэння знакамітай шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, якая падарыла свету такіх вядомых персанажаў, як Карлсан, Пэпі Доўгая Панчоха, Эміль з Лёнебергі, і ўнесла значны ўклад у развіццё дзіцячай літаратуры.

Студэнты спецыяльнасцяў "Міжнародныя адносіны" і "Міжнароднае права", якія вывучаюць шведскую мову, паўдзельнічалі ў займальнай віктарыне аб біяграфіі і асноўных дасягненнях пісьменніцы, а таксама пасля дамашняга прагляду эпізодаў тэлесерыяла "Pippi Långstrump" праверылі свае веды аб рудавалосай  выдумшчыцы Пэпі і яе прыгодах.

Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі пераклалі на шведскую мову цытаты Астрыд Ліндгрэн аб дзіцячай літаратуры і пракаментавалі іх.

{gallery}2022/2022_11_30{/gallery}