Подождите, идет загрузка сайта ...

У БДУ вызначылі пераможцаў конкурсу "Студэнт года - 2022".

У намінацыі "Лідар" конкурс прайшоў у катэгорыях "Універсітэт" і "Факультэт". Лепшай у намінацыі "Універсітэт" прызнана студэнтка 4 курса факультэта міжнародных адносін (ФМА) Аліна Рацькова. Лаўрэатамі сталі студэнты 4 курса ФМА Ігар Рабцаў, Азамат Бабоеў. Віншуем і жадаем далейшых поспехаў!

Усяго сёлета ў спаборніцтве прынялі ўдзел 52 студэнты 15 факультэтаў і ўстаноў адукацыі БДУ. Праводзіцца мерапрыемства з 2008 года з мэтай падтрымкі таленавітай моладзі, стварэння ўмоў для яе самарэалізацыі ў сферы грамадскай дзейнасці, навукі, мастацтва і спорту ў БДУ. Узнагароджанне найлепшых студэнтаў ВНУ адбудзецца ў студзені 2023 года.       

Крыніца

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках