15.12.2022 г. на факультэце міжнародных адносін, у аўдыторыі 1006 г. прайшло пасяджэнне паэтычнага клуба. Тэма пасяджэння – "It's Christmas!". У пасяджэнні прынялі ўдзел студэнты 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" ў наступным складзе:
- Багдасарава Вікторыя;
- Гаўрыс Анастасія;
- Загарэўская Паліна;
- Капачоўская Паліна;
- Носач Анастасія;
- Раховіч Ніна;
- Шадура Ангеліна;
- Шніткова Дар'я.
Студэнтамі самастойна была абрана тэма пасяджэння. І гэта не дзіўна! Бо Каляды – доўгачаканае свята, якое адзначаецца людзьмі па ўсім свеце; гэта свята, якое натхняла не толькі вялікіх паэтаў, але і звычайных людзей пісаць вершы ў гонар памятнай падзеі, выказваючы ў іх свае пачуцці і эмоцыі.
Падчас пасяджэння студэнтам былі прапанаваны інтэрактыўныя заданні, звязаныя з Калядамі і паэзіяй. У адным з першых заданняў трэба было паглядзець музычны ўрывак і вызначыць, з якога фільма/мультфільма ён узяты. Бо кожны год на Каляды і Новы год выходзіць шмат новых фільмаў, якія мы чакаем і з задавальненнем глядзім. Але не заўсёды заўважаем, што паэзія прысутнічае ў кожным.
Наступнае заданне было звязана з імправізацыяй. Усім прысутным давалася магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі паэта: кожны атрымаў лісток са словамі, з якіх трэба было скласці верш.
З вялікай цікавасцю ўдзельнікі слухалі вершы пра Каляды, напісаныя звычайнымі людзьмі ў 2020 годзе. Затым адзін верш быў разабраны на радкі, а ўдзельнікам прапаноўвалася гэтыя радкі размясціць у правільным парадку, каб атрымаць арыгінальны верш.
Пры выкананні апошняга і, бадай, самага цікавага задання студэнты пазнаёміліся з такім тыпам паэзіі, як spoken word poetry. Гэта неверагодны від мастацтва, які заваяваў папулярнасць ва ўсім свеце, дзякуючы якому людзі могуць выказваць і падзяляць з іншымі свае пачуцці, думкі, меркаванні. Удзельнікі паслухалі "Christmas spoken word poetry", пасля чаго пачаліся абмеркаванні – кожнаму хацелася выказаць сваё стаўленне да такога незвычайнага жанру.
У канцы пасяджэння прэзідэнт клуба Ангеліна Шадура падзякавала ўсім за ўдзел і павіншавала з надыходзячымі Калядамі і Новым годам!