Святочная атмасфера на факультэце міжнародных адносін натхніла ўдзельнікаў навуковага гуртка аратарскага майстэрства і дэбатаў Debate on FIRe гуманітарнай секцыі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці да абмеркавання традыцый сустрэчы Новага года ў розных краінах.
Падчас мерапрыемства яго вядучыя – Яна Лепёхіна і Канстанцін Лазаронак, студэнты 3-га курса спецыяльнасці “Міжнароднае права”, прапанавалі прысутным падзяліцца на 2 каманды. Удзельнікі абмеркавання павінны былі сфармуляваць універсальныя і культурна-спецыфічныя традыцыі святкавання Новага года і Калядаў у краінах вывучаемай мовы і ў Рэспубліцы Беларусь. Да дыскусіі актыўна далучыўся выкладчык кафедры Мурад Гельдымухамедавіч Гельдыеў. Ён расказаў пра тое, якія традыцыі святкавання Новага года ён непасрэдна назіраў падчас свайго навучання ў Вялікабрытаніі.
Праграма пасяджэння таксама ўключала заданні ігравога характару: угадванне назваў навагодніх фільмаў па эмоджы, навагоднюю віктарыну, падрыхтаваную навуковым кіраўніком гуртка – старшым выкладчыкам кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці С. В. Салаўёвай.
У цэлым, мерапрыемства атрымала станоўчыя водгукі.
«Дадзенае мерапрыемства было яркім, маляўнічым і па-навагодняму чароўным! Цудоўнае музычнае суправаджэнне надавала навагоднюю афарбоўку мерапрыемству. Я атрымала вялікую колькасць станоўчых эмоцый!» (Ганна Шастапалава, 1-ы курс, "Міжнароднае права")
«Трэба адзначыць, што гэтае выдатнае мерапрыемства сапраўды размалявала мае студэнцкія будні! Было весела, цікава і, вядома ж, пазнавальна. Асобную падзяку хацелася б выказаць Гельдыеву Мураду Гельдымухамедавічу за стварэнне навагодняй атмасферы». (Арцём Куцэнка, 1-ы курс, "Міжнароднае права")
«Гэтае мерапрыемства выклікала ў мяне шмат станоўчых эмоцый! Мне вельмі спадабалася святочная атмасфера. Падача інфармацыі, інтэрактывы былі прадуманы да дробязяў і пакінулі яскравае ўражанне». (Аліна Карчэўская, 1-ы курс, "Міжнароднае права")
«Я даведалася некалькі цікавых фактаў пра зімовыя святы, пра якія нават не здагадвалася. Асаблівую атмасферу стваралі калядныя песні, а таксама ўпрыгожаны Святланай Уладзіміраўнай кабінет». (Валерыя Варажбітава, 1-ы курс, "Міжнароднае права")
«Мне вельмі спадабалася імпрэза! Музыка і ўпрыгожанні – усё гэта стварала навагоднюю атмасферу і паднімала настрой. А групавыя заданні збліжалі аднагрупнікаў». (Таісія Пахомская, 1-ы курс, "Міжнароднае права")
«Прыемная навагодняя атмасфера. У сувязі з гэтым я вельмі ўдзячны ўсім прысутным: арганізатарам, удзельнікам і спецыяльнаму госцю – за праяўленую ініцыятыву і атрыманыя эмоцыі!» (Цімур Дудараў, 1 курс, "Міжнароднае права")
У сваю чаргу, кіраўніцтва навуковага гуртка аратарскага майстэрства і дэбатаў Debate on FIRe ад імя ўдзельнікаў віншуе ўсіх з надыходзячым Новым годам і жадае паспяховай здачы надыходзячай сесіі!
Тэкст падрыхтавала: старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці, магістр міжкультурнай камунікацыі С. В. Салаўёва