Подождите, идет загрузка сайта ...

15 снежня ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь адбыўся фінал Конкурса навуковых прац па эканамічнай тэматыцы сярод студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў.

Па выніках Конкурсу студэнт 3 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" факультэта міжнародных адносін Уладзіслаў Грэчка заняў 2 месца ў намінацыі "Конкурсныя работы студэнтаў і магістрантаў". Навуковы кіраўнік — Галіна Генадзьеўна Галавенчык, к.э.н., дацэнт кафедры МЭА.

Конкурс на лепшую работу па эканамічнай тэматыцы праводзіцца з 2014 года Нацыянальным банкам пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі задачамі конкурсу з'яўляюцца павышэнне цікавасці моладзі да навукова-даследчай дзейнасці па фінансавых дысцыплінах і папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў і эканомікі.

Дэканат факультэта і кафедра міжнародных эканамічных адносін віншуе Уладзіслава і яго навуковага кіраўніка і жадае далейшых поспехаў!