14.12.2022 года на факультэце міжнародных адносін прайшла дыялогавая пляцоўка "Беларусь - свету!".
Даведка. Дыялогавая пляцоўка "Беларусь - свету!" створана для абмеркавання актуальных пытанняў міжнароднага жыцця з мэтай эфектыўнага ўзаемадзеяння практыкаў, экспертнай супольнасці, студэнцкай моладзі для прасоўвання нацыянальнага міжнароднага парадку дня і ўмацавання пазіцый беларускай дзяржавы на сусветнай арэне.
Спікерам мерапрыемства стаў вядомы беларускі пісьменнік, доктар юрыдычных навук, прафесар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Трахіменак Сяргей Аляксандравіч.