Подождите, идет загрузка сайта ...

Старшы выкладчык кафедры ўсходніх моў Лешчанка Ксенія Ігараўна і студэнтка 3 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" Пуцель Анастасія прынялі ўдзел у фестывалі ўсходнеазіяцкай культуры WE16, таксама вядомым як "Хіган", які праходзіў 10 снежня 2022 года ў Мінскім гарадскім палацы культуры.

Прадстаўнікі ФМА выканалі песню на кітайскай мове ў рамках намінацыі "Караоке".
Фестываль ужо 16-ы раз збірае ў Мінску аматараў папулярнай культуры краін Далёкага Усходу – анімэ, косплея, камп'ютарных гульняў, сучаснай музыкі Кітая, Японіі і Карэі і інш. Удзельнікі ўсіх намінацый, такіх як арт-касплей, танец, караоке і інш. , праходзяць строгі папярэдні адбор. У 2022 годзе колькасць удзельнікаў асноўнай праграмы мерапрыемства склала больш за 200 чалавек.

Фота: Іван Юркевіч

Афіцыйная старонка фестывалю: https://xiii.by/

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках