Подождите, идет загрузка сайта ...

Студэнты факультэта міжнародных адносін прынялі ўдзел у рэспубліканскай хвіліне маўчання ў рамках Міжнароднага дня памяці ахвяр злачынства генацыду, ушаноўвання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства.

Гэты дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 года. Дата была абрана не выпадкова: у 1948 годзе 9 снежня была прынята Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

Рэзалюцыя 1948 года стала першай дамовай па правах чалавека, прынятай Генеральнай Асамблеяй. Усе 193 дзяржавы-члены, якія прынялі гэтую канвенцыю аднагалосна, пацвердзілі, што кожная краіна асобна адказвае за абарону свайго насельніцтва ад генацыду, таксама папярэджвае такое злачынства, у тым ліку і падбухторванні да яго. Мэта гэтага дня — павышаць вядомасць канвенцыі і шанаваць памяць людзей, якія сталі ахвярай генацыду.

Генацыд у канвенцыі вызначаецца як "дзеянні, якія здзяйсняюцца з намерам знішчыць, поўнасцю або часткова, якую-небудзь нацыянальную, этнічную, расавую або рэлігійную групу". У рэзалюцыі пацвярджаецца, што генацыд, незалежна ад таго, здзяйсняецца ён у мірны ці ваенны час, з'яўляецца злачынствам, якое парушае нормы міжнароднага права і супраць якога ўдзельнікі канвенцыі абавязваюцца "прымаць меры папярэджання і караць за яго ўчыненне". Галоўная адказнасць за папярэджанне і спыненне генацыду ўскладаецца на дзяржаву, у якой гэтае злачынства ўчыняецца.

На Сусветным саміце 2005 года кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі і аднагалосна прынялі рашэнне, што міжнародная супольнасць будзе аказваць дапамогу краіне, якая па якой-небудзь прычыне не можа абараніць сваё насельніцтва ад генацыду, ваенных злачынстваў, этнічных чыстак і злачынстваў супраць чалавечнасці. Таксама яно гатова распачаць калектыўныя дзеянні праз Савет Бяспекі і ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

У Рэспубліцы Беларусь у Год гістарычнай памяці быў зацверджаны закон "Аб генацыдзе беларускага народа". Закон прыняты ў мэтах захавання памяці аб мільёнах савецкіх грамадзян, якія сталі ахвярамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, а таксама на аснове Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго ад 9 снежня 1948 года, Канвенцыі аб непрымяняльнасці тэрміну даўнасці да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва ад 26 лістапада 1968 года. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 1177 гасцей і ніводнага зарэгістраванага