Подождите, идет загрузка сайта ...

8 снежня 2022 года студэнты факультэта міжнародных адносін, якія ўваходзяць у банк дадзеных адоранай моладзі, наведалі Мінскую Духоўную акадэмію імя святога Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы. Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння Духоўнай Акадэміі, асаблівасцямі адукацыйнага працэсу, наведалі храм свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Студэнты пазнаёміліся з фондамі ўнікальнай бібліятэкі духоўнай літаратуры Акадэміі. Бібліятэка з'яўляецца публічнай і дае магчымасць працаваць з існуючымі бібліятэчнымі фондамі ўсім жадаючым. Бібліятэка падрыхтавала шэраг паслуг па дыстанцыйным абслугоўванні чытачоў, у тым ліку электронны каталог і электронную бібліятэку.

Завяршылася экскурсія наведваннем асабістага кабінета Мітрапаліта Філарэта, музея абраза і праваслаўнай архітэктуры.