Подождите, идет загрузка сайта ...

1 снежня 2022 г. адбылося пасяджэнне студэнцкага франкафоннага дыскусійнага клуба "Voix(e?)" на тэму "Змешванне культур: перавагі і недахопы" – "Métissage culturel: avantages et inconvénients". Мы вельмі ўдзячныя КСЕНІІ ЦІМАФЕЕВАЙ і АРСЕНІЮ ГЕЦЭВІЧУ (2 курс, спецыяльнасць "Менеджмент у сферы турызму"), якія вялі дыскусію на французскай мове.

Студэнты змаглі выслухаць меркаванні французаў па гэтай складанай праблеме (палітыкаў, выкладчыкаў і маладых людзей, якія навучаюцца ў Францыі), а таксама сфарміраваць сваё ўласнае. Былі прагледжаны відэафрагменты аб дзейнасці ЮНЕСКА ў сферы падтрымкі культурнай разнастайнасці.

Сам тэрмін "змешванне культур" далёка не ўсімі разумеецца аднолькава. Можна адзначыць тут дваістую ролю культуры ў пабудове свету: яна можа быць фактарам канфлікту, ці фактарам міру, ці і тым, і іншым адначасова! Інтэрпрэтацыя фактаў ніколі не бывае нейтральнай. А прычыны гэтага канфлікту ніколі не бываюць адзінкавымі і ізаляванымі. Таму канфлікт не трэба зводзіць да аднаго фактару, змешчанага ў фіксаваную і дакладна вызначаную катэгорыю: культурную, палітычную, эканамічную, рэлігійную і г.д.

Але нягледзячы ні на што, менавіта культурная разнастайнасць дае магчымасць выбару, дае карціну чалавечых каштоўнасцяў і светапоглядаў і чэрпае з мінулага мудрасць, неабходную для фарміравання будучыні. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках