Кафедра англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці віншуе каманду студэнтаў 4 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка", якая заняла прызавое 2-е месца ў V Міжнародным анлайн-конкурсе відэакліпаў па тэме "Advances in Science and Technologies" (навуковы кіраўнік – дац С. А. Дубінко) .
Мэта конкурсу –- азнаямленне моладзі з дасягненнямі і перспектывамі навукі ў краіне і свеце. Конкурс праходзіў па ініцыятыве Інстытута філалогіі і журналістыкі Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Н.І. Лабачэўскага (ННГУ). Студэнты Казубоўская Паліна, Протас Вікторыя, Шылава Кацярына, Бусел Дар'я, Прыгонная Лізавета, Крывашэева Аіда, Саковіч Мілана паспяхова справіліся з задачай і прадставілі арыгінальныя навуковыя праекты.
Жадаем усім удзельнікам далейшых творчых поспехаў і дасягненняў!