29 лістапада адбылася сустрэча студэнтаў-мытнікаў 3 курса з начальнікам пункта мытнага афармлення "Мінская пошта" Мінскай рэгіянальнай мытні А.У. Сямашка. Падчас гутаркі яна падзялілася са студэнтамі сваім багатым прафесійным вопытам у галіне ажыццяўлення мытнага кантролю, расказала пра некаторыя «сакрэты» прафесіі, раскрыла нюансы працы з міжнароднымі паштовымі адпраўленнямі. У канцы сустрэчы адказала на шматлікія пытанні будучых абаронцаў рубяжоў Беларусі.
Мытнікі дзеляцца са студэнтамі прафесійным вопытам
