Select your language

Напярэдадні канферэнцыі, прымеркаванай да святкавання Дня юрыста, пройдзе мерапрыемства "Кар'ера ў арбітражы: шлях ад стажора да арбітра", дзе спікерам выступіць юрыст юрыдычнай фірмы Sorainen Валерыя Дубешка.

Запрашаем да ўдзелу ўсіх, каму цікава развіццё ў гэтай сферы. Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая па спасылцы.

  • Час: 1 снежня 2022 г., 17:00 – 18:30
  • Месца: Факультэт міжнародных адносін БДУ, вул. Ленінградская, 20, 12 паверх

Мерапрыемства арганізавана Міжнародным арбітражным (трацейскім) судом "Палата арбітраў пры Саюзе юрыстаў" пры падтрымцы Sorainen.