21 лістапада 2022 г. адбылося пасяджэнне Студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз" кафедры міжнародных адносін. У ім прынялі ўдзел студэнты і магістранты спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны», а таксама стажоры з Саратаўскага нацыянальнага даследчага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Р. Чарнышэўскага – студэнты Інстытута гісторыі і міжнародных адносін. Госці кафедры міжнародных адносін прадставілі даклады-паведамленні па актуальных пытаннях Блізкага Усходу: міжнародным аспектам грамадзянскай вайны ў Лівіі (Слугін Ілья); праблеме ўрэгулявання палестына-ізраільскага канфлікту (Нікаеў Махмад); дзейнасці міратворчых місій ААН у рэгіёне (Смірноў Уладзіслаў).
Таксама госці расказалі пра сваю ВНУ, спецыфіку навучання ў ёй, аб уласных навуковых перавагах і даследчым досведзе. Удзельнікі СНДЛ мелі магчымасць абмяняцца меркаваннямі са сваімі калегамі, з цікавасцю ўспрыняўшы прадстаўленую інфармацыю.