Подождите, идет загрузка сайта ...

25 лістапада 2022 г. на факультэце міжнародных адносін БДУ адбылося адкрыццё першага Кейс-чэмпіянату БДУ па міжнароднай праблематыцы.

Рэгістрацыю прайшлі больш за 70 удзельнікаў з розных вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій, Міжнародны ўніверсітэт МІПСА).

На працягу найбліжэйшых трох тыдняў удзельнікаў чакае актыўная падрыхтоўка па тэматыцы кейс-чэмпіянату, а 15.12.2022 пройдзе фінальная сесія.

Даведка.

Мэтай першага Кейс-чэмпіянату БДУ па міжнароднай праблематыцы з'яўляецца развіццё ў студэнтаў комплекснага аналітычнага мыслення, усебаковай ацэнкі практычнай сітуацыі, выпрацоўкі гіпотэз, прапаноў эфектыўных мер па рашэнні пастаўленай задачы, а таксама навыкаў публічнай гаворкі і дыскусіі.

Партнёрамі выступаюць Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Еўразійская эканамічная камісія, Суд Еўразійскага эканамічнага саюза, Нацыянальнае агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь, ДУ "Адміністрацыя кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень"", ААТ "Белінвестбанк". 

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках