У рамках прафарыентацыйнай работы факультэта міжнародных адносін 24 лістапада 2022 года адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" з навучэнцамі 11 класа гімназіі №11 імя І. Д. Чарняхоўскага г. Мінска. У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя аб факультэце міжнародных адносін БДУ, у тым ліку інфармацыя аб спецыяльнасцях, таксама падрабязна апісана студэнцкае жыццё факультэта.
Старшакласнікі з радасцю сустрэліся са студэнтам нашага факультэта і задалі шэраг пытанняў аб тонкасцях навучання. Аляксандр Ратахін, Іван Мірачыцкі і Лідзія Журко паказалі прэзентацыі аб ФМА, расказалі аб правілах, устаноўленых на факультэце, падзяліліся ўласным вопытам паступлення і ўдзелу ў мерапрыемствах для будучых абітурыентаў.
Мерапрыемства арганізавалі намеснік дырэктара гімназіі № 11 Т. П. Бірук і старшы выкладчык кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці Л. М. Загорская.