Подождите, идет загрузка сайта ...

17 лістапада адбылася сустрэча студэнтаў ФМА БДУ з навучэнцамі 11 класаў ДУА "Гімназія № 146 г. Мінска". Сустрэча адбылася ў анлайн фармаце па ініцыятыве кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасці ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве.

У мерапрыемстве, праведзеным пад кіраўніцтвам выкладчыкаў кафедры Крэль В. К., Гіцкой А.П. і Салавей А.М., прынялі ўдзел студэнты 3 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка»: Кузняцова Анастасія, Барташэвіч Уладзіслаў, Азёрава Анастасія і Шабанава Валерыя. 

Школьнікам сёння трэба прыняць адно з самых важных рашэнняў у жыцці – здзейсніць выбар будучай прафесіі. Зусім нядаўна студэнты ФМА БДУ гэтак жа стаялі перад выбарам, а сёння могуць дапамагчы вызначыцца будучым абітурыентам, падзяліцца вопытам паступлення ў ВНУ і выбраць спецыяльнасць па душы. З гэтай мэтай студэнтамі была прадэманстравана прэзентацыя, з якой старшакласнікі змаглі даведацца аб крытэрыях для паступлення на факультэт міжнародных адносін, аб арганізацыі навучальнага працэсу, магчымасцях рэалізацыі навуковага патэнцыялу, далейшым размеркаванні. Навучэнцы гімназіі праявілі цікавасць, задаючы пытанні адносна навучання на ваеннай кафедры, аб студэнцкіх арганізацыях, навуковым жыцці.

Студэнты пастараліся цікава і падрабязна асвятліць многія пытанні. Дыскусія атрымалася ажыўленай і пазнавальнай. На развітанне студэнты пажадалі поспехаў у навучанні школьнікам і выказалі спадзяванне, што ў новым навучальным годзе навучэнцы гімназіі папоўняць шэрагі нашых студэнтаў.

Кузняцова Анастасія, студэнтка 3-га курса, спецыяльнасць "Сусветная эканоміка" 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках