У панядзелак, 21 лістапада 2022 года, у рамках Дыпламатычных чытанняў адбыўся круглы стол на нямецкай мове на тэму "Erbobjekte der Republik Belarus in JUNESKO Liste". У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты чацвёртага курса спецыяльнасці "Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)" пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці М. Ф. Арсенцьевай.
У рамках гэтай тэмы былі ўзняты пытанні аб значэнні аб'ектаў, уключаных у спіс ЮНЕСКА, у гісторыі і культуры Рэспублікі Беларусь. Таксама гэтыя аб'екты былі разгледжаны з пункту гледжання турызму, у якасці перспектыўных дэстынацый для развіцця культурна-гістарычнага турызму Беларусі.
Кацярына Данькова, студэнтка 4 курса спецыяльнасці «Менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)»