Подождите, идет загрузка сайта ...

Мастацкая літаратура ў якасці практыкаванняў для трэніроўкі лексічнага і граматычнага матэрыялу актыўна выкарыстоўвалася на занятках па шведскай мове як другой замежнай на працягу тыдня, распачатай 14 лістапада ў дзень нараджэння Астрыд Ліндгрэн, якая падарыла ўсім дзецям задорную Пэпі і гарэзнага Карлсана, а завяршылася ў дзень нараджэння першай жанчыны, якая атрымала Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.

Аповяданне, з якім працавалі студэнты 4 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права", стала зыходным пунктам для абмеркавання пытанняў, звязаных з дыскрымінацыяй, этнічнымі стэрэатыпамі, інтэграцыяй і талерантнасцю. У працяг працы з літаратурай студэнты прапанавалі сваю версію казкі "Чырвоны капялюшык", складзеную з актыўным выкарыстаннем шведскіх ідыяматычных выразаў.

Студэнты 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" падрыхтавалі лялечны мініспектакль па матывах дзіцячай кнігі, выкарыстаўшы ў якасці персанажаў ілюстрацыі да твора. Навучэнцы таксама паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў казак, зрабіўшы шведскамоўную версію адаптаванай для трэніроўкі граматыкі гісторыі пра Машу і трох мядзведзяў.

Першакурснікі (спецыяльнасць "Міжнароднае права") абмяняліся ўражаннямі пасля прачытання свайго першага мастацкага твора на шведскай мове і прапанавалі розныя варыянты прадаўжэння сюжэтнай лініі.

Выкарыстанне мастацкай літаратуры падчас вывучэння шведскай мовы дазволіла зрабіць навучальны працэс больш разнастайным і творчым. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках