Sorainen запрашае студэнтаў 1 курса ўсіх юрыдычных спецыяльнасцяў прыняць удзел у праграме Sorainen Shadow Week і атрымаць магчымасць правесці цэлы тыдзень у нашай фірме, каб:
- убачыць на свае вочы, як праходзіць працоўны дзень юрыста ў міжнароднай юрыдычнай фірме;
- атрымаць каштоўныя веды ад ментара і першы прафесійны вопыт;
- даведацца аб розных напрамках права і многае іншае!
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- быць студэнтам першага курса юрыдычнай спецыяльнасці;
- узровень ведання англійскай мовы не ніжэй В1;
- актыўны падыход да вучобы і жаданне развівацца!
Праграма праходзіць два разы на год – у студзені і ў жніўні. Запоўні анкету да 30 лістапада і, магчыма, менавіта ты станеш наступным удзельнікам праграмы!
Па ўсіх пытаннях можаш звяртацца па электроннай пошце Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Паліна Шарабурка – каардынатар па найму і развіццю персаналу.