У рамках прафарыентацыйнай работы кафедры міжнароднага турызму быў праведзены шэраг разнастайных мерапрыемстваў.
Экасофія – зараз і наша філасофія!
Прадстаўнікі ФМА прынялі ўдзел ва ўнікальным міжнародным мерапрыемстве, якое праходзіла ў Калузе з 1 па 5 лістапада. Гэта былі VIII Міжнародны злёт "Сяброў запаведных выспаў" і паўфінал праекта "Экасофія" прэзідэнцкай платформы "Расія – краіна магчымасцяў". Беларусь прадстаўляла дэлегацыя з дзевяці чалавек, шэсць з якіх былі звязаны з ФМА: дацэнт (і адначасова родапачынальнік сельскага турызму ў Беларусі) Валерыя Кліцунова, выпускніца, магістр эканомікі, менеджар і кансультант міжнародных праектаў Дар'я Пукась, намеснік дырэктара па турызме Бярэзінскага біясфернага запаведніка Алена Альшэўская, выпускніца ФМА, а таксама студэнты Кацярына Агеенкава, Аляксандра Юнхель і Данііл Кабялькоў (3 курс спецыяльнасць "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму"). Таксама ў гэтай камандзе было два школьніка – экалагічныя актывісты Назар Роўда, Данііл Караткоў і выкладчык біялогіі Ліцэя МНС Максім Васільеў. Такая ўзроставая і прафесійная "разнамаснасць" адпавядала канцэпцыі Злёту, куды прыехалі 500 чалавек – эксперты, спікеры, экаасветнікі, школьнікі і студэнты з усёй Расіі, якія разам абмяркоўвалі пытанні экалогіі і планавалі будучыню ў духу "экасофія – наша філасофія".
Мерапрыемства дазволіла пашырыць кругагляд удзельнікаў і пазнаёміцца з новымі экаініцыятывамі і праектамі. Было мноства розных разнафарматных пляцовак: дыскусія-практыкум, лідарскія практыкі грамадскіх арганізацый, эксперыментарыум, майстар-класы, новыя экалагічныя гульні, запаведная праца і г.д.
Студэнты ФМА прадстаўлялі разам з партнёрамі агульны праект «Юныя рэйнджары Беларусі». Таксама яны паказалі свае экалагічныя ўрокі. Асабліва была цікавая праца з расійскімі калегамі над рэальнымі кейсамі па экалогіі і экатурызме.
Наперадзе – вялікія планы па сумеснай працы і ўдзеле ў руху "Экасофіі". На сайтах нашых партнёраў ёсць цікавыя прапановы (https://ecosophy.rsv.ru/, https://www.wildnet.ru/friendszap/). Нашы студэнты ўжо зрабілі прэзентацыю для сваіх аднакурснікаў ФМА і расказалі пра гэта ў сваіх сацсетках.
2 лістапада 2022 г. у 15.00 у рамках акцыі "Студэнт на тыдзень" школьнікі наведалі занятак па дысцыпліне "Практыка арганізацыі інклюзіўнага турызму". У рамках семінарскага занятку школьнікі сумесна са студэнтамі 3 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" (спецыялізацыя "Менеджмент агра- і экатурызму") паўдзельнічалі ў дзелавой гульні па тэме даступнасці мерапрыемстваў для людзей з рознымі формамі інваліднасці. Школьнікі далучыліся да агульнай дыскусіі, задавалі пытанні і былі поўнасцю ўцягнуты ў навучальны працэс.
2 лістапада г. 2022 г. у 18.00 у рамках акцыі "Студэнт на тыдзень" навучэнцы ліцэя і гімназіі наведалі занятак па дысцыпліне "Кіраванне арганізацыяй". На семінарскім занятку навучэнцы разам са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці "Менеджмент у сферы міжнароднага турызму" прайшлі тэст па методыцы "Лідар". Студэнты прадставілі свае бізнес-планы, навучэнцы далучыліся да абмеркавання бізнес-планаў, задавалі пытанні і былі поўнасцю ўцягнуты ў навучальны працэс.