Подождите, идет загрузка сайта ...

10 - 11 лістапада 2022 г. на факультэце сацыякультурных камунікацый БДУ прайшоў VII Міжнародны навукова-адукацыйны форум маладых перакладчыкаў ім. Д. А. Полаўцава «Моўная асоба і пераклад». У працы форума прынялі ўдзел студэнты нашага факультэта Іван Чыгір (3 курс "Сусветная эканоміка") і Яўген Варламаў (3 курс "Міжнародныя адносіны").

Навуковы артыкул Івана Чыгіра на тэму «Англійскія запазычанні ў іспанскай мове» (навуковы кіраўнік – старшы выкладчык Паляшчук А. Г.) адзначаны дыпломам ІІІ-й ступені.

Яўген Варламаў прадставіў свой даклад на тэму "Мова. Культура, менталітэт" (навуковы кіраўнік – старшы выкладчык Далідовіч В.У.), які выклікаў вялікую цікавасць удзельнікаў форума.

Віншуем студэнтаў з прадуктыўным удзелам у рабоце форуму і жадаем новых цікавых ідэй і навуковых дасягненняў!

Кафедра рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках