Шчасце навукі – жаданае шчасце
У самастойным жыцці;
Трэба і розум, і сілу прыкласці,
Папараць-кветку знайсці!
(Гімн БДУ на словы Леаніда Дранько-Майсюка)
10 лістапада 2022 г. на факультэце міжнародных адносін у рамках дыялогавай пляцоўкі "Беларусь — свету" адбылася сустрэча з беларускім паэтам-лірыкам, эсэістам і празаікам Леанідам Дранько-Майсюком.
Леанід Дранько-Майсюк – аўтар словаў Гімна Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, шматлікіх вершаў пра каханне, празаічных твораў, эсэ. Нa ягo cлoвы нaпicaнa звыш 40 пeceнь, мнoгiя з якix cтaлi вeльмi пaпyляpнымi.
Паэт-творца з першых хвілін сустрэчы захапіў слухачоў сваёй натхнёнасцю, глыбіней думкі і адкрытасцю. У сваім выступе прамоўца ўздымаў важныя пытанні культуры і прызначэння творчасці, артыстычна чытаў выршы на тэму кахання, з павагай і любоўю звяртаўся да ўдзельнікаў і гэтым самым паказваў моладзі, як важна ўмець ствараць сабе і блізкім добры настрой.
Сустрэча пакінула вельмі прыемныя і цёплыя ўражанні! Хочацца таксама адзначыць, што, на думку ўдзельнікаў, Л. Дpaнькo-Maйcюк сваёй творчасцю гoднa пpaцягвae эcтэтычнyю тpaдыцыю cycвeтнaгa мacтaцтвa i ўзбaгaчae ягo ўлacнымi знaxoдкaмi, зpoблeнымi нa глыбoкiм нaцыянaльным гpyнцe.