У рамках прафарыентацыйнай работы кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці 8 лістапада 2022 г. адбылася сустрэча старшага выкладчыка кафедры Віктара Віктаравіча Мальцава з навучэнцамі 11 класа сярэдняй школы 144 г. Мінска. У ходзе сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя аб факультэце міжнародных адносін БДУ, магчымасцях навучання па спецыяльнасцях, асаблівасцях навучальнага працэсу ў ВНУ і студэнцкім жыцці.