Віншуем зборную нашага факультэта, якая заняла другое месца ў турніры па міні-футболе "International BSU-CUP 2022" сярод замежных студэнтаў БДУ!
Усяго за кубак змагаліся шэсць зборных трох факультэтаў: міжнародных адносін, эканамічнага, філалагічнага, а таксама МДЭІ ім. А.Д. Сахарава БДУ. Пераможцы турніру атрымалі медалі, дыпломы і памятныя прызы ад Савета зямляцтваў БДУ.
Спартыўнае спаборніцтва адбылося 9 лістапада на базе спарткомплексу БДУ "Універсітэцкі". Традыцыйна футбольныя матчы сярод замежных студэнтаў БДУ праводзяцца ва ўніверсітэце два разы на год з 2014 года.