3 лістапада факультэт міжнародных адносін БДУ з афіцыйным візітам наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Санцьяга Перас Бенітэс. Удзельнікамі сустрэчы з госцем сталі больш за 40 студэнтаў, якія вывучаюць іспанскую мову ў якасці першай і другой замежнай, а таксама выкладчыкі кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці.
У рамках свайго выступу спадар амбасадар падкрэсліў важнасць вывучэння гісторыі для студэнтаў-міжнароднікаў і распавёў студэнтам пра асаблівасці гістарычнага развіцця Кубы, якія істотна паўплывалі на знешнюю палітыку «востраў свабоды». Сустрэча працягнулася сесіяй пытанняў і адказаў, у рамках якой прагучалі пытанні, якія закранаюць шырокі спектр тэм: сістэма адукацыі на Кубе і магчымасці для студэнтаў БДУ, перспектывы развіцця турыстычнай індустрыі на востраве, будучыня беларуска-кубінскіх адносін, палітычныя трансфармацыі ў рэгіёне Лацінскай Амерыкі. Спадар Санцьяга Перас Бенітэс з радасцю адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі студэнтаў, адзначыў высокі ўзровень валодання іспанскай мовай і падкрэсліў неабходнасць далейшага супрацоўніцтва для рэалізацыі патэнцыялу студэнтаў.
Падрыхтаваў студэнт 4 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» Данііл Лузан