1 лістапада на пляцоўцы Навукова-тэхналагічнага парка БНТУ "Палітэхнік" адбылася Рэспубліканская бліц-алімпіяда па мытнай справе. Усяго ў гэтым мерапрыемстве прынялі ўдзел 5 каманд з усіх беларускіх універсітэтаў, дзе вядзецца падрыхтоўка па спецыяльнасці "Мытная справа".
Каманда студэнтаў-мытнікаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у склад якой увайшлі студэнты 3-га курса Латан К. В. (капітан каманды), Барвянкова Я. С., Бушкевіч А. М., Панькоў Я. А. і Паражынская М. А. у напружанай барацьбе занялі 2 месца. Студэнты паказалі выдатныя веды на ўсіх трох этапах алімпіяды і атрымалі заслужаную перамогу!