Подождите, идет загрузка сайта ...

Штогод 29 кастрычніка ў Турцыі адзначаецца Дзень Рэспублікі. Студэнты нашага факультэта далучыліся да святочных мерапрыемстваў, звязаных з важнай для Турэцкай Рэспублікі датай.

У сераду, 26 кастрычніка, студэнты 2 і 3 курсаў спецыяльнасцей "Лінгвакраіназнаўства" і "Міжнародныя адносіны", якія вывучаюць турэцкую мову, наведалі вечарыну ў Доме дружбы, прысвечаную Дню Рэспублікі ў Турцыі.

28 кастрычніка на кафедры ўсходазнаўства прайшло мерапрыемства, прысвечанае 99-й гадавіне ўстанаўлення Турэцкай Рэспублікі. У ім прынялі ўдзел студэнты, якія вывучаюць турэцкую мову, і выкладчыкі кафедры. З прамовай аб сэнсе і значнасці свята выступіў выкладчык турэцкай мовы, дацэнт Самет Азап. Студэнткай 3 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» Карынай Курдэсавай быў прачытаны верш на турэцкай мове «Няхай жыве Рэспубліка!» Студэнт 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Іван Краўчук прачытаў твор "Рэспубліка". Усе студэнты, якія вывучаюць турэцкую мову, выканалі песню, прысвечаную святу. Перад прысутнымі выступіў загадчык кафедры ўсходазнаўства В. Р. Баравы. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і цёплай атмасферы, а напрыканцы кожны змог паспрабаваць турэцкую пахлаву.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках